У аварыі пад Гомелем загінулі чатыры хлопцы і дзяўчына (фота)
Усім ім было па 20 гадоў.
"Рэно", у якім ехалі маладыя людзі, у лоб сутыкнуўся з МАЗам, гружаным металаломам. Гэта адбылося сёння на аб'язной дарозе Гомеля недалёка ад птушкафабрыкі, паведамляе БЕЛТА.
Акалічнасці трагедыі і асобы загінулых высвятляюцца. Пакуль вядома толькі, што легкавы аўтамабіль быў зарэгістраваны ў Гомелі.
Паводле папярэдніх звестак, аварыя адбылася падчас моцнага дажджу. МАЗ абганяў конны воз, выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з легкавіком.