У аўстрыйскім Грацы адкрываецца дом-музей Шварцэнэгера
Яго адкрыццё запланавана якраз на 30 ліпеня.
Менавіта ў гэтым доме на верхнім паверху без водаправода і электрычнасці будучая зорка Галівуда была разам з бацькамі і братам. І ў гэтым жытле юны Арнольд Шварцэнэгер упершыню пачаў качацца ды пазнаёміўся з бодзібілдынгам. З гэтага і пачаўся яго шлях у вялікае кіно, а потым і ў амерыканскую палітыку.
Адзін з экспанатаў музею — меч, якім Шварцэнэгер апантана рубіў ворагаў у сваім першым блокбастэры “Конан-варвар”. І канечне ж там ёсць жалезныя фігуры Тэрмінатара, без якіх экспазіцыя такога музею была б няпоўнай, перадае ВВС.