У Бабруйску апаганілі сінагогу
У ноч на 14 лістапада невядомыя пабілі вокны ў будынку бабруйскай сінагогі
11 лістапада зламыснікі распісалі яе агароджу нацысцкімі заклікамі і свастыкай, перадае Радыё "Свабода". Напад на будынак вернікі называюць хуліганскай і варварскай выхадкай.
Сакратарка сінагогі кажа, што невядомыя пабілі чатыры вялікія шыбы. Міліцыя пакуль склала пратакол толькі па факце антысеміцкіх надпісаў.
Паведамляецца, што рэгулярна наведваюць сінагогу каля пяцідзесяці вернікаў — пераважна гэта людзі сталага веку. Выдаткі на рамонт лягуць на плечы гэтых людзей.