У Бабруйску будаўнікам "не хапае" 40 млрд рублёў

Агулам у раёне вуліцы Шырокай да канца гэтага года павінна быць здадзена 176 участкаў пад прыватную забудову. Але пакуль не гатовая нават першая партыя з 78 участкаў: не хапае сродкаў на падвядзенне неабходнай інфраструктуры. Пра гэта на планёрцы ў гарвыканкаме паведаміў дырэктар упраўлення капітальнага будаўніцтва Бабруйска Уладзімір Джум.

Згодна з законам, здаваць участкі пад забудову можна толькі тады, калі да іх падвялі ўсю неабходную інфраструктуру. Вада і каналізацыя на вуліцы Шырокай ужо ёсць, але не хапае лініі электраперадачы і трох падстанцый.

Агульны аб'ём фінансавання гэтага аб'екта складае 60 млрд рублёў. А бабруйскія будаўнікі пакуль атрымалі толькі 20 млрд.