У Бабруйску Дзень Канстытуцыі будзе цвярозым
Дзень цвярозасці на 15 сакавіка абвясцілі мясцовыя ўлады. У гэты дзень у крамах не будзе прадавацца алкаголь, а кантралёры правядуць праверкі.
Гэта першы ў 2012 годзе дзень цвярозасці ў Бабруйску, а ў 2011 годзе іх было ўсяго 4. Практыка паказвае, што ў такія дні колькасць наведнікаў медвыцвярэзніка вырастае ўдвая — са звычайных 12-14 да 25-28 чалавек на суткі.
Міліцыянты ў гэты дзень плануюць аблавы і праверкі ў месцах грамадскага адпачынку. А супрацоўнікі наркадыспансера з 12 да 14 гадзін правядуць тэматычную "гарачую лінію".