У Бабруйску пачаўся суд за падпал КДБ
У Бабруйску 5 траўня пачаўся суд над Яўгенам Васьковічам, Арцёмам Пракапенкам і Паўлам Сырамолатавым. Іх вінавацяць у падпале будынка мясцовага аддзялення КДБ.
Па абвінавачанні ў асабліва злосным хуліганстве хлопцам пагражае ад 7 да 12 гадоў турэмнага зняволення.
Як нагадвае сайт "Вясны", у ноч з 16 на 17 кастрычніка 2010 года ў Бабруйску невядомыя напалі на будынак КДБ. Аператыўнікі адразу затрымалі актывіста анархісцкага руху Сяргея Слюсара, правялі ў яго дома ператрус. Але потым яго вызвалілі, бо следства не ўстанавіла яго датычнасці да нападу.