У Бабруйску перабоі з пастаўкамі прадуктаў
Пра гэта на планёрцы паведаміў старшыня бабруйскага гарвыканкама Дзмітрый Бонахаў.
У горадзе праблемы з мясам і малочнымі прадуктамі. Дзмітрый Бонахаў таксама адзначыў, што раней многія вытворцы былі "проста шчаслівыя" прапанаваць сваю прадукцыю гораду, але з нядаўняга часу пастаўкі ад іх спыніліся. Некаторыя прадпрыемствы апошнім часам не выканалі ніводнай заяўкі бабруйскага гандлю, перадае словы кіраўніка Бабруйска газета "Вечерний Бобруйск".
Калі сітуацыя застанецца нязменнай, старшыня гарвыканкама загадаў выстаўляць вытворцам штрафныя санкцыі за невыкананне дамоўленасцяў.