У Бабруйску з'явіўся эксперыментальны тралейбус
Тралейбус №4 частку дарогі працуе на дызельным паліве.
Яго маршрут праходзіць па пяці мікрараёнах горада. Частку дарогі тралейбус усё ж едзе традыцыйна — на электрычнасці.
Калі з'явяцца электралініі на ўсім працягу маршруту №4 і ці з'явяцца яны наогул, невядома. Пакуль што гібрыдны тралейбус у горадзе адзін.