У Бабруйску пройдзе дзіцячы кінафестываль

Запрашэнне паказаць вынікі свайго кінатворчасці атрымалі ўсе школы Бабруйска. Да 30 лістапада канкурсанты павінны прадставіць свае працы ў кінатэатр "Таварыш". Журы, якое будзе складацца з прадстаўнікоў прадпрыемства "Бабруйсккіно", аддзелаў адукацыі і культуры горада, вызначыць лепшыя працы у Дзень беларускага кіно – 15 снежня.

Лепшыя рэжысёры атрымаюць спецыяльныя прызы і дыпломы, а фільм-пераможца фестывалю будзе паказаны на вялікім экране, паведамляе БелаПАН.