У Бабруйску скралі святлафор
Здарэнне адбылося 4 снежня на скрыжаванні вуліцаў Гагарына і Гогаля.
Мясцовыя міліцыянты, аднак, хутка затрымалі выкрадальніка, паведамляе TUT.BY. Міліцыянты кажуць, што злодзей паспеў толькі дабрацца з райцэнтра ў сваю родную вёску Гарохаўка Бабруйскага раёна. Там яго і знайшлі праваахоўнікі.
Кошт скрадзенага пешаходнага святлафора складае 1 мільён 788 тысяч рублёў. На непрацуючага жыхара Гарохаўкі пачалі крымінальную справу за крадзеж.
Фота — css-live.ru