У Балгарыі археолагі адкапалі вампіраў

Пахаванні адносяцца да XIII-XIV стагоддзяў. Агулам падчас раскопак знайшлі парэшткі 70 чалавек, але толькі два касцякі былі прабітыя жалезным калом. Ніякіх рэчаў, якія б дапамаглі высветліць асобы ці статус пахаваных, не знайшлі. Але гэта могуць быць заможныя людзі, мяркуюць археолагі.

Як паведамляе БЕЛТА, агулам у Балгарыі знайшлі каля ста касцякоў вампіраў.