У банкаматах складанасці з рублямі
Цэлы шэраг камерцыйных банкаў абмежаваў выдачу нацыянальнай валюты праз свае банкаматы.
Банк "Масква-Мінск" увёў ліміт на разавае зняцце наяўных беларускіх рублёў у банкаматах. Цяпер там можна атрымаць на рукі не больш за 300 тысяч.
Як паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у банку, гэта звязана з тым, што "Нацыянальны банк не задавальняе заяўкі банкаў на атрыманне наяўных. Прадстаўнік банка "Масква-Мінск" таксама сказаў, што аналагічныя праблемы ёсць і ў іншых банкаў.
Між тым, у Нацыянальным банку Беларусі падкрэсліваюць, што заяўкі камерцыйных банкаў на наяўныя беларускія рублі выконваюцца ў поўным аб'ёме.