У Баранавічах абакралі бомбасховішча
Як паведамляе брэсцкая абласная міліцыя, цяпер жыхары Баранавічаў не могуць адчуваць сябе спакойна.
Прычына ў тым, што невядомы абакраў мясцовае бомбасховішча. Ён вынес 7 электрарухавікоў, 70 касак, 800 супрацьгазаў, 93 насцілы для сядушак і дэталі дызельгенератара. Міліцыя распачала крымінальную справу.