Грамадскі транспарт Баранавічаў падаражае
Пакуль кошты на талончыкі ўзнімаюцца толькі на 7%.
Аб павышэнні коштаў распавялі ў аўтапарку Баранавічаў. Кошт праезду ў гарадскіх аўтобусах павялічыцца на 7%, гэта значыць талончык у кіроўцы зараз будзе каштаваць 900 рублёў, а пры куплі ў пунктах продажу білетаў – 750. Праязны на месяц вырасце ў кошце да 28 120 рублёў. Павысіцца і кошт праезду ў прыгарадных аўтобусах. На 5%, паведамляе партал intex-press.