У Баранавічах левыя пратэстуюць супраць збяднення

Акцыю мяркуецца правесці 28 студзеня з удзелам 30 чалавек. Яе мэта — прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы збяднення насельніцтва, росту коштаў на тавары і паслугі.

Віктар Цяпін кажа: калі дзяржава не можа забяспечыць правы грамадзянаў, то людзі самі павінны адстойваць іх.