У Баранавічах за чэрвень прадалі ўсяго тры кватэры

Аб практычным знікненні попыту на кватэры ў Баранавічах паведамляе партал intex-press. Прычым кошты на нерухомасць не падаюць. Адзіная саступка, на якую гатовыя пайсці ўладальнікі кватэр у Баранавічах, гэта прымаць аплату ў беларускіх рублях. Аднак пры гэтым яны трымамаюцца неафіцыйнага курса, які даўно ўсталяваўся на чорным рынку краіны.