У Баранавічах забаранілі велапрабег пратэсту

Чарнавус планаваў праехаць на ровары па Баранавічах 27 кастрычніка. Да ровара Мікола Чарнавус збіраўся прымацаваць плакаты з надпісамі: "Прэзідэнт абражае", "Старшыня райвыканкаму на просьбы не зважае", "Старшыня аблвыканкаму не прымае".

Намеснік старшыні гарвыканкаму Дзмітрый Касцюкевіч у лісце паведаміў Чарнавусу, што заяўка не адпавядае некалькім артыкулам закона “Аб масавых мерапрыемствах”, паведамляе “Радыё Свабода”.