У Баранавіцкім раёне кукуруза стаіць пад снегам
Непрыбранай кукурузы засталося каля трохсот гектараў, кажуць работнікі, якія былі занятыя на ўборцы.
Непрыбраная кукуруза засталася на землях птушкафабрыкі “Дружба”. Мясцовыя жыхары пасміхаюцца: старшыня райвыканкама Мікалай Язубец так захапіўся перадвыбарчай кампаніяй, што забыўся на кукурузу.
Нагадаем, што Язубец стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў па Баранавіцкай сельскай выбарчай акрузе на безальтэрнатыўных выбарах. Дарэчы, вылучаў у кандыдаты Язубца якраз калектыў птушкафабрыкі “Дружба”.