У Барысаве ідзе суд за кліп у інтэрнэце

Пазоў супраць уладальніка інтэрнэт-рэсурсу vborisove.by падаў 30 студзеня адзін з аўтараў твору “910 Борисову”.

Зыскоўца запатрабаваў, каб судовая калегія Вярхоўнага суда РБ спагнала з адказчыка кампенсацыю — 55 мільёнаў рублёў — “у сувязі з парушэннем выключных аўтарскіх і сумежных правоў за бездамоўнае выкарыстанне і без згоды аўтара яго твораў”.

“Аўдыёвізуальны музычны твор” пад назвай “910 Борисову” быў правамерна размешчаны на Youtube летам 2012 года, а ў лістападзе уладальнік vborisove.by самавольна размесціў гэты кліп на сваім рэсурсе. Чым, па меркаванні зыскоўцы, парушыў яго правы.

18 лютага адбылося папярэдняе судовае паседжанне, на якім бакі вусна дамовіліся пра міравое пагадненне з частковай кампенсацыяй зыскавых патрабаванняў (5 мільёнаў рублёў).

Выніковае судовае паседжанне адбудзецца 25 лютага.

“Аўдыёвізуальны музычны твор” можна паглядзець тут.