У Барысаве кіроўцу душылі шнурком, але ён парваўся (відэа)
Двое маладых хлопцаў — 21 і 19 гадоў — уначы спрабавалі завалодаць яго аўтамабілем.
Перад гэтым мужчына пагадзіўся іх падвезці. Раптоўна яму накінулі шнурок, які аднак не патрапіў яму на шыю, а апынуўся на твары і парваўся. Зламыснікі ўцяклі, але праз 15 хвілін іх затрымалі міліцыянты. Хлопцам пагражае, як мінімум, шэсць гадоў пазбаўлення волі.
Як паведамляе прэс-служба міліцыі Мінаблвыканкама, перад нападам на кіроўцу маладыя людзі спрабавалі пакатацца на чужых аўтамабілях: у адзін яны не здолелі патрапіць, а другі, у якім разбілі шкло, не змаглі завесці.