У Барысаве прайшоў страйк кіроўцаў смеццевозаў

Сярэдні заробак гэтых людзей складае 1-1,2 мільёна рублёў і не мяняецца ўжо амаль тры гады. Кіраўніцтва тлумачыць гэта тым, што рост тарыфаў на камунальныя паслугі стрымліваецца, а таму і заробкі камунальнікаў стаяць на месцы, піша сайт ex-press.by

Праўда, калі работнікі абвясцілі страйк, чамусьці адразу знайшлася магчымасць павялічыць заработную плату. Начальнік прадпрыемства “Жыллё” паведаміў, што ўжо прынялі рашэнне плаціць ім на 20% болей, прычым з кастрычніка.