У БАТЭ перайшоў нападаючы брэсцкага "Дынама" Дзмітрый Мазалеўскі

26-гадовы форвард нарадзіўся ў Брэсце. У складзе "Дынама" выступаў з 2002 па 2011 гады. У вышэйшай лізе правёў 228 матчаў, у якіх забіў 58 мячоў і аддаў 28 дзейсных перадач. Тройчы ўключаўся ў спіс 22 лепшых футбалістаў чэмпіянату (2008, 2009, 2011).

Нагадаем, што раней у БАТЭ перайшлі абаронцы Дзяніс Палякоў ("Шахцёр", Салігорск), Боян Георгіеўскі ("Металург", Скоп'е, Македонія), паўабаронца Завен Бадоян ("Імпульс", Дзіліжан, Арменія), на правах арэнды з правам першачарговага выкупу - бразільскі форвард Майкон Каліжуры ("Ягелонія", Беласток, Польшча).

Каманду пакінулі бразільскі форвард Алекс і старэйшы трэнер Вадзім Скрыпчанка, які ўзначаліў ФК "Мінск", паведамляе БелаПАН.