У БДУ зноў павялічылі кошт навучання для платнікаў

Як паведамляе оnliner.by, навучанне падаражэе на 3—5% — у залежнасці ад факультэта. Даплату неабходна будзе зрабіць да 30 чэрвеня.

Нагадаем, што першым пра павышэнне расцэнак на адукацыю паведаміў Беларускі дзяржуніверсітэт інфарматыкі і электронікі. Там кошты таксама падняліся на 3-5%. У БДУІР падаражанне патлумачылі тым, што з 1 траўня вырасла тарыфная стаўка першага разраду.

А вось у БНТУ кажуць, што да канца навучальнага года павышэння аплаты не плануецца.  Наадварот, там ідзе гутарка пра павышэнне стыпендый для студэнтаў.

Фота — ByMedia.net