У Беларусі даражэе звадкаваны газ

Гэтае рашэнне замацаванае пастановай Міністэрства эканомікі Беларусі ад 4 красавіка 2011 г. №52 "Аб гранічных максімальных адпускных цэнах на газы звадкаваныя".

У каментары да пастановы падвышэнне тлумачыцца "новымі ўмовамі вызначэння цаны на расійскую нафту, павелічэннем цэн на нафту на сусветных рынках, а таксама ў мэтах падвышэння эфектыўнасці вытворчасці звадкаваных газаў". Пастановай прадугледжваецца з 14 красавіка павялічыць адпускныя цэны на звадкаваны газ для камунальна-бытавога спажывання на 15%, а ля аўтатранспарта — на 30%.