У Беларусь едуць MUSE!
Нарэшце чуткі ператворцца ў рэальнасць?
Пра гэта заявілі самі музыкі ў інтэрв’ю пасля цырымоніі ўручэння ўзнагарод Shockwaves NME Awards, дзе яны былі названыя лепшым гуртом мінулага года.
Фронтмэн гурта Мэт Бэламі і бубнач Дамінік Ховард праанансавалі магчымы запіс новага альбома і сваё турнэ, падчас якога адбудуцца канцэрты ў Беларусі, Расіі і Украіне. На сайце musewiki.org ужо адзначаныя магчымыя даты канцэртаў у Расіі і Ўкраіне: 2 траўня - ў Санкт-Пецярбургу, 6 траўня - ў Ніжнім Ноўгарадзе, 11 - траўня ў Маскве і 15 траўня - ў Кіеве. Якую дату абяруць музыкі для Мінска пакуль не вядома.
Фота: www.antigorod.com