У Беларусь ізноў вяртаецца спёка

Спякотна будзе ўжо заўтра. І без дажджоў. Толькі днём у асобных раёнах Брэсцкай, Гродзенскай і Віцебскай абласцей пройдуць кароткачасовыя дажджы і навальніцы, паведамляе БелаПАН. Ноччу тэмпература чакаецца каля + 14-20 °С, а днём + 26-32 °С.

У пятніцу-суботу надвор’е істотна не зменіцца. Будзе на некалькі градусаў цяплей. Чакаецца нават 34 °С цяпла.