У Беларусь прыбыў кіраўнік БДІПЧ АБСЕ
Янез Ленарчыч прыбыў у Мінск зранку 23 верасня для назірання за выбарамі.
Кіраўнік Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ наведае адзін з выбарчых участкаў у Мінску, перадае interfax.by.
Таксама Ленарчыч будзе прысутнічаць 24 верасня на прэс-канферэнцыі місіі БДІПЧ АБСЕ, дзе будуць абвешчаныя папярэднія вынікі назірання за парламенцкімі выбарамі.
Нагадаем, што ў місіі назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ на сёлетніх выбарах у Беларусі працуюць 40 доўгатэрміновых і 270 кароткатэрміновых назіральнікаў. Афіцыйны Мінск адмовіў двум назіральнікам — літоўскаму парламентару Эмануэлісу Зінгерысу і дэпутатцы Бундэстага Марылуізе Бек — ва ўязных візах на тэрыторыю краіны.
Фота — kommersant.ru