У Беларусь прыбыў новы амбасадар Польшчы Лешак Шарэпка
"Амбасадар учора прыехаў. Сёння ўжо працуе ў пасольстве", — сказаў першы сакратар польскай дыпмісіі Павел Марчук.
У Беларусь 20 лютага прыбыў новы амбасадар Польшчы Лешак Шарэпка. Пра гэта БелаПАН паведаміў першы сакратар польскай дыпмісіі Павел Марчук.
Лешаку Шарэпку 46 гадоў. Ён быў выканаўцам абавязкаў намесніка амбасадара ва Украіне і першым сакратаром у польскай амбасадзе ў Расіі. Дыпламат ведае англійскую, беларускую, расійскую і ўкраінскую мовы.