У Беларусь вяртаецца спёка і навальніцы
Гарачым будзе амаль увесь гэты тыдзень, асабліва бліжэйшыя трое сутак.
У аўторак нават уначы тэмпература паветра складзе 16-22 градуса. Цёплыя паветраныя масы ідуць у нашу краіну з поўдня Еўропы, таму ўдзень будзе +28-33. Толькі на поўначным-захадзе паветра крыху свяжэйшае — да 27 градусаў.
Пры гэтым сіноптыкі абяцаюць навальніцы, месцамі моцныя. Так, прагназуюць нават шквалісты вецер з парывамі да 15-20 метраў за секунду.
20-21 ліпеня будзе самы пік гарачыні: тэмпература паветра апынецца на 4-9 градусаў вышэй за кліматычную норму. Толькі на выходныя спёка крыху адпусціць, паведамляе БЕЛТА.