У Беларусь зноў пайшла энергія з Украіны

Як паведаміла БЕЛТА памочнік міністра энэргетыкі Людміла Зяньковіч, электрычнасць пакуль паступае не ў поўным аб’ме, аднак сёння, 2 ліпеня плануецца выйсці на кантрактны ўзровень.

Нагадаем, імпарт украінскай электраэнергіі ў нашу краіну часова спынілі ў траўні праз завінавачанасць. 1 ліпеня беларускі бок выплаціў даўгі перад “Укрінтэрэнэрга”, а таксама дзве траціны пазыкі перад іншым украінскім пастаўшчыком — “Усходэнэрга”.

А вось пастаўкі з Расіі пакуль не аднавіліся, хоць Беларусь і разлічылася з “Інтэр РАО ЕС”.