У Беларусі аб’яднаюць вышэйшыя і сярэднія навучальныя ўстановы?
Гэта дазволіць пасля адлічэння студэнта з ВНУ пераводзіць яго ў сярэднюю навучальную ўстанову.
З такой заявай выступіў міністр адукацыі Сяргей Маскевіч.
Маскевіч: "Пераважна адлічваюць платнікаў. Усё гэта гаворыць пра тое, што нам трэба наблізіць імкненне маладых людзей да атрымання вышэйшай адукацыі. Мы паспрабуем стварыць холдынг з вышэйшых навучальных устаноў і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў. Можа быць, у рамках гэтага мы будзем не адлічваць з універсітэта пасля сесіі, а пераводзіць на ўзровень сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Атрымаўшы там прафесію, студэнты змогуць вярнуцца ў ВНУ".