У Беларусі абанентаў сотавай сувзі стала больш, чым людзей
Зараз іх амаль дзесяць з паловай мільёнаў.
Аб гэтым паведаміў агенцтву БЕЛТА намеснік начальніка упраўлення электрасувязі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Павел Петрулевіч.
Тым самым колькасць абанентаў сотавай сувязі ў краіне амаль на 1 мільён перавысіла колькасць насельніцтва. Лідарамі па колькасці кліентаў застаюцца "МТС" і "Вэлком".