У Беларусі абралі “Міс Байнэт”

Заяўкі на ўдзел у конкурсе даслала болей за 5 тысяч дзяўчат. Цягам чатырох месяцаў за іх анкеты галасавалі інтэрнэт-карыстальнікі. Менавіта яны і вызначылі фіналістаў — дзяўчат з найбольшым рэйтынгам.

У суперфінал конкурсу выйшлі 20 прыгажуняў. У ноч з 11 на 12 снежня яны выступілі ў мінскім клубе “Мулен Руж”. Там і абралі пераможцу. Марыя Калошына атрымала ў падарунак тур у Італію на дваіх, швейцарскі гадзіннік з брыльянтамі, смартфон, фотасесію для двух глянцавых часопісаў, а таксама шэраг прызоў ад рэстаранаў і крамаў.