У Беларусі адмовіла "картачная сістэма"

"Так, нам тэлефануюць і паведамляюць, што ў Беларусі не працуюць карткі ўсіх банкаў. Патэлефануйце ў "Белаграпрамбанк", "БПС-Банк"... Чаму не працуюць — гэта пытанне не да банкаў. Абслугоўваннем банкаматаў і інфакіёскаў займаецца "Банкаўскі працэсінгавы цэнтр". Ім і тэлефануйце", — сказалі "Салідарнасці" ў прэс-службе ААТ "ААБ Беларусбанк".

Служба сэрвісу кліентаў "Банкаўскага працэсінгавага цэнтра" адмаўляецца каментаваць кліентам прычыны праблемы і тэрміны яе ліквідацыі. "Праз тэхнічныя прычыны", — былі лаканічнымі на іншым канцы дрота.