У Беларусі адпачываюць японскія школьнікі, пацярпелыя ад землятрусу

Улады беларускай сталіцы запрасілі на адпачынак у Беларусь дзяцей, пацярпелых ад землятрусу і цунамі.  Хлопцы і дзяўчаты жывуць у лагеры "Крынічка" разам з беларускімі аднагодкамі. 3 жніўня яны наведалі гарадскую ратушу і сустрэліся з кіраўніком Мінгавыканкаму Мікалаем Ладуцькам

Ладуцька: "У горадзе Сендай, у далёкай Японіі, быў конкурс, каб прыехаць у Мінск. Для нас важна, што гэтыя дзесяцігоддзі працы і ўзаемаадносін даюць плён. Нас ведаюць, паважаюць, нам давяраюць, як і мы іх ведаем і паважаем"