У Беларусі адпускаюць “замарожаныя” цэны
Пра гэта паведаміў дырэктар дэпартамента коштавай палітыкі Мінэканомікі Ігар Фамін.
Чыноўнік расказаў, што Мністэрства прыняло рашэнне не працягваць тэрмін "замарожвання" цэн. Там падкрэсліваюць, што механізмы рэгулявання павінны быць тонкімі і гнуткімі, а рынак павінен забяспечвацца таварамі напоўніцу.
Фамін таксама сказаў, што ніхто не будзе падымаць кошты ў адзін момант ў два разы. Яны пачнуць расці паступова, паведамляе БелаПАН.
Нагадаем, што 28 мая Мінэканомікі пастанавалі “замарозіць” цэны на самыя неабходныя тавары. Трымаць іх спачатку планавалася да восені.