У Беларусі адзначаецца Дзень дэсантніка

З гэтай нагоды ўзмацняюцца сілы міліцыі, якія падтрымліваюць правапарадак. А мінская міліцыя папрасіла дэсантнікаў 2 жніўня паводзіць сябе годна.

Нагадаем гісторыю свята. 2 жніўня 1930 года на вучэннях паблізу расійскага горада Варонеж упершыню ў гісторыі савецкіх Узброеных Сілаў быў выкінуты паветраны дэсант. Гэты дзень стаў адзначацца як Дзень дэсантніка на ўсёй постсавецкай прасторы.

На Беларусі дэсантнікі ўпершыню з’явіліся толькі праз тры гады. На пачатку 1933 года ў Беларускай вайсковай акрузе быў сфармаваны авіяцыйны батальён асаблівага прызначэння, складзены з дэсантнікаў.

Фота — bymedia.net