У Беларусі адзначаецца Дзень інвалідаў
Гэтае дзяржаўнае свята супала з Міжнародным днём людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.
У гэты дзень не будзе лішнім нагадаць усім, што сярод нас жывуць людзі, якія заслугоўваюць не толькі спачування, але найперш дапамогі, забеспячэння іх правоў на годнае жыццё, працу і адпачынак.
У Беларусі пражывае каля паўмільёна людзей, што маюць інваліднасць. Сюды ўваходзяць людзі з гэтак званымі “непрацоўнымі”, І і ІІ групамі і яшчэ каля 140 тысяч чалавек з ІІІ групай, чые праблемы са здароўем могуць не быць відавочнымі для навакольных. Каля 25 тысяч — гэта дзеці-інваліды да 18 год.