У Беларусі амаль 2 мільёны "сапраўдных вернікаў"
Паводле апытання інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук, сябе так назваў кожны пяты беларус.
Пры гэтым на пытанне "Ці былі вы ў мінулы выхадны ў храме?" сцвярджальна адказалі толькі 6% удзельнікаў апытання.
З ліку беларусаў, якія лічаць сябе сапраўднымі вернікамі, — 69,5% жанчын і 30,5% мужчын. Кожны чацвёрты вернік — старэйшы за 70 гадоў. Прычым з ліку тых, хто штодзённа наведвае храм, — 42% непрацуючыя пенсіянеры. Найперш да вернікаў сябе адносяць людзі з сярэдняй няпоўнай і сярэдняй агульнай адукацыяй. Сярод тых, хто адносіць сябе да сапраўдных вернікаў, 57,3% — праваслаўныя, 34,5% — католікі, 3,1% — пратэстанты, паведамляе БелаПАН.
Фота — bymedia.net