У Беларусі будуць разліваць тэкілу
А на Акадэмію навук выдзелена квота ў амаль 10 мільёнаў бутэлек пладовага віна.
Еўрарадыё вельмі здзівілі квоты на вытворчасць алкаголю. Акадэмія навук плануе разліць 285 714 бутэлек (0,7 літра) віна садавіна-ягаднага натуральнага, столькі ж вінаграднага і 9 857 143 бутэлек пладовага мацаванага марачнага віна. Няўжо акадэмікі маюць свой заводзік?
"У складзе Акадэміі навук шмат розных прадпрыемстваў, гэта буйная навуковая карпарацыя", — тлумачаць у Акадэміі і расказваюць, што ў складзе навукова-практычнага цэнтра па бульбаводстве і плодаагародніцтве маюць Талачынскі кансервавы завод. Менавіта для яго і прызначаюцца гэтыя квоты.
"Гэта квота не на асартымент, а аб'ём вытворчасці, які можа зрабіць АН. Калі б прадпрыемства не ўваходзіла ў склад АН, то квоты і не было бы. А так завод мае свае магутнасці, таму на яго і размеркавалі квоты", — тлумачаць у Інстытуце плодаагародніцтва.
На заводзе прызнаюцца, што рэцэпты прыдумваюць самі, а з тэхналагічнымі інструкцыямі і рэцэптурамі віна дапамагае акадэмічны навуковы цэнтр.
"Рэцэпты мы самі, як хочам, якія маем ягады. А рэцэптуры і тэхналагічныя інструкцыі — наш Інстытут па харчаванні. У нас свая дэгустацыйная камісія, у іх — свая".
Агульнымі намаганнямі Акадэміі навук і талачынскага завода ствараюць не толькі віно, але кіраўнік Беларусі, калі прыязджаў на прадпрыемства некалькі гадоў таму, пакаштаваў менавіта яго. Нам расказалі рэцэпт!
"80 працэнтаў вінаматэрыялу з натуральнага соку чырвонай парэчкі, зброджанага натуральным чынам, 20 працэнтаў — яблычнага. Яно 13 градусаў, выбраджанага натуральным чынам без дадатку спірту".
На заводзе кажуць, што нават некалькі бутэлечак завезлі Пуціну ў Сочы.
А вось "Мінск Крышталь" у 2013 годзе будзе разліваць 100 тысяч бутэлек тэкілы. Цяпер вядуцца перамовы, каб паставіць яе з Мексікі.
"Напоі маюць практычна тую ж самую якасць, але кошт, у параўнанні з разлітымі па бутэльках і прывезенымі з Мексікі, значна таннейшы".
Чаму практычна такая ж якасць?
"Якасць такая ж самая".
Агулам у квотах 2013 года на марачныя пладовыя віны прапісана 228 мільёнаў 286 тысяч бутэлек, па 24 бутэлькі на кожнага беларуса. А гарэлкі на 36,5 літраў больш.
Фота: dengi.onliner.by