У Беларусі будуць шукаць сланцавы газ

Паводле намміністра, пошукавыя працы будуць адбывацца ў раёне Брэста. Выкананнем праекта зоймецца ВА "Беларуснафта" ў супрацоўніцтве з адной з польскіх кампаній. Пры гэтым Ліс адзначыў, што гаворка ідзе пра папярэднія пошукавыя працы, якія неабходныя, каб вызначыць, ці ёсць у нетрах Беларусі запасы сланцавага газу, дзе ён залягае, на якіх глыбінях, перадае БЕЛТА.