У Беларусі будуць штрафаваць за сацапытанні
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі папраўкі ў кодэкс у першым чытанні.
Згодна з законапраектам, правядзенне сацыялагічных даследванняў, што датычаць правядзення выбараў і рэферэндумаў, а таксама публікацыя вынікаў апытанняў грамадскай думкі без атрымання адпаведнай акрэдытацыі будзе карацца штрафам. Яго памер складзе да 2 мільёнаў рублёў для фізічнай асобы, а для юрыдычнай – 10 мільёнаў, паведамляе БелаПАН.
Новыя правілы ўступяць у сілу пасля афіцыйнай публікацыі.