У Беларусі быць пенсіянерам лепш, чым у Расіі

Беларусь у ім заняла 47-е месца са 150 краінаў. Гэта лепшы паказчык, чым у Расіі (70-е месца), але горшы, чым у Літвы (38-е).

Найлепшай краінай для пенсіянераў прызналі Нарвегію. Першая дзясятка краінаў у рэйтынгу складаецца выключна з краін Заходняй і Паўночнай Еўропы. Следам за Нарвегіяй ідуць Швейцарыя, Люксембург, Швецыя, Аўстрыя, Фінляндыя, Нідэрланды, Данія, Нямеччына і Францыя.

У рэйтынгу найперш улічваецца памер сродкаў, неабходных для падтрымання годнага ўзроўню жыцця пасля выхаду на пенсію. Таксама ўлічваецца якасць сістэмы аховы здароўя ды шэраг іншых фактараў.

Фота — mamba.ru