У Беларусі ізноў падаражэлі нафтапрадукты
Канцэрн "Белнафтахім" з 25 сакавіка на 5-20% падвысіў адпускныя цэны на шэраг нафтапрадуктаў.
На 20% выраслі адпускныя цэны пячнога і рэактыўнага паліва, асвятляльнага керасіну. Кошт судовага паліва, топачнага мазута і гудрона падвысіўся на 10%. Менш за ўсё падаражэлі нафтабітумы — на 5%.
Як паведамляла ІА REGNUM, канцэрн "Белнафтахім" раней заявіў пра намер змагацца з вывазам з Беларусі бензіну і дызпаліва, бо цана на іх на ўнутраных рынку "з'яўляецца стратнай для вытворцаў". Аўтабензін і дызпаліва ў Беларусі з 3 сакавіка сталі даражэй у сярэднім на 4,5-10,5%.