У Беларусі ізноў знайшлі нафту
На глыбіні 4 тысячы 300 метраў нафта знайшлася ў свідравіне “Шумяціцкая-1” у Глускім раёне.
Праектная глыбіня свідравіны перавышае больш за 5 кіламетраў. Геолагі пойдуць да яе, не зважаючы на тое, што нафта ўжо ёсць, каб высветліць памер і аб’ёмы радовішча.
Увогуле ж у Беларусі налічваецца 77 радовішчаў нафты. У прамысловай распрацоўцы знаходзяцца 3/4 з іх. Летась у краіне здабыты 1 мільён 680 тысяч тон нафты, паведамляе газета “Рэспубліка”.
Фота: www.vsluh.ru.