У Беларусі могуць з’явіцца праваслаўныя псіхолагі

Намер агучыў рэдактар форума Рускай праваслаўнай псіхалогіі, член савета Беларускай асацыяцыі лекараў Канстанцін Яцкевіч, інфармуе БелТА.

Паводле яго слоў, галоўная праблема праваслаўнай псіхалогіі ў нашай краіне - адсутнасць паўнавартаснай супольнасці праваслаўных псіхолагаў, а таксама адпаведнага навучальнага курса для тых спецыялістаў, хто імкнецца да хрысціянства і псіхалогіі маральнасці. Магчыма, што выкладанне будзе арганізавана на базе Інстытута тэалогіі БДУ.