У Беларусі могуць адрадзіць крамы duty-free

Гаворка ідзе пра адкрыццё невялікай колькасці крамаў бяспошліннага гандлю ў пунктах пропуску праз дзяржаўную мяжу. Але пры гэтым Лукашэнка заяўляе, што адкрываць duty-free трэба “пад жорсткую адказнасць”. Працы крам duty-free 6 верасня прысвяцілі цэлую нараду з удзелам кіраўніка Беларусі, паведамляе БЕЛТА. Лукашэнка падкрэсліў, што яго пакуль не пераканалі ў неабходнасці аднавіць крамы бяспошліннага гандлю. Тым не менш, ён даручыў асобным высокім чыноўнікам з ураду вызначыць магчымасць іх адкрыцця.