У Беларусі новыя рэкорды маразоў

Як сведчыць рэсурс meteoinfo.by, абодва новых абсалютных мінімумы зафіксаваныя ў Брагіне: у ноч на 11 лютага — мінут 33,2 градуса, у ноч на 12-га — мінут 34,3. Раней рэкорды гэтых начэй складалі адпаведна 32,9 (Верхнядзвінск, 1956 год) і 31 градус (Полацк, 1956).

У самім Брагіне пабітыя рэкорды 1966 і 1985 гадоў, інфармуе БелаПАН. Сярод абласных цэнтраў мінулай ноччу абноўлены мінімум у Гомелі — 28,9 градуса марозу супраць 24,1 (1976 год).