У Беларусі пачалася масавая ўборка збожжа
На 23 ліпеня ўжо прыбрана 8,6% запланаванай плошчы.
Уборка лічыцца масавай, калі ў цэлым па краіне ўбрана 5% плошчы. Найбольш збожжа нарыхтавалі ў Брэсцкай вобласці -- 25%. А вось у Віцебскай толькі 0,4%. Гэта найменшы паказчык па краіне. Сярэдняя ўраджайнасць складае 37,5 цэнтнера з гектара.