У Беларусі пачнуць здабычу золата?
У Беларусі могуць пачаць здабычу золата. Высакародныя металы былі выяўленыя на радовішчах жалезных руд у Лагойскім раёне.
Зараз вядуцца разведвальныя працы ў гэтым месцы.
Пра гэта паведаміў дырэктар дэпартамента па геалогіі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Ўладзімір Карпук.
Карпук: "Не вядзём гутарку пра здабычу, мы сёння кажам пра перадумовы, якія атрыманы падчас геолага-разведкавых работ на радовішчах. Паднялі ўзоры, якія маюць прамысловыя ўтрыманні высакародных металаў. Пакуль не падлічаныя запасы, не выведана да канца радовішча, і мы гэтай тэмай займаемся".